КДБ абвясціў аб правядзенні антытэрарыстычных вучэнняў
Антытэрарыстычныя вучэнні / brestcity.com, ілюстрацыйнае фота
7-8 лютага ў Клічаўскім раёне Магілёўшчыны пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму, паведамляе прэс-служба КДБ.
У гэтых ангтытэрарыстычных вучэннях плануюць задзейнічаць падраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі, МУС, Памежнага камітэта, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях да іншых дзяржаўных органаў.
Паводле сцэнару вучэнняў у іх прадугледжваецца выкарыстанне вайсковай тэхнікі. Магчыма, рух транспарту будзе абмежаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.