Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым матчы сезона КХЛ перамаглі хабараўскі "Амур"
Мінскае "Дынама" выйграла першы матч сезона КХЛ
5 верасня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі хабараўскі "Амур".
Першы матч у новым сезоне КХЛ атрымаўся ўдалым для "зуброў": яны перамаглі гасцей з лікам 3:0. Закінутымі шайбамі ў гаспадароў вызначыліся Вадзім Мароз і Віталь Пінчук (дубль).
Пасля гэтага падапечныя Дзмітрыя Квартальнава адправяцца на чатырохматчавы выезд. 9 верасня іх сапернікам будзе "Спартак", 11 верасня — "Віцязь", 13 верасня — "Барыс", а 15 верасня — маскоўскія дынамаўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.