Кіраўнік МЗС Эстоніі перадаў Ціханоўскай копію дакумента Рады БНР
Святлана Ціханоўская і Урмас Рэйнсалу / @tsikhanouskaya
Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу перадаў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні Радай БНР у 1920-м незалежнасці Эстоніі. Ён падпісаны прэм'ерам Вацлавам Ластоўскім.
Урачыстая цырымонія адбылася ў будынку эстонскага МЗС. Урмас Рэйнсалу таксама заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага пасланніка. Ён будзе супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Кіраўнік эстонскага МЗС таксама гаварыў пра тое, што Талін не прызнае рэжым Аляксандра Лукашэнкі і раздзяляе беларусаў і рэжым.
Мяркуецца, што падчас візіту ў Эстонію Святлана Ціханоўская таксама сустрэнецца з прэзідэнтам краіны, спікерам парламента і рэктарамі ўніверсітэтаў. Запланаваны яе выступ перад дэпутатамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.