Кіраўнік штаба Лябедзькі лічыць, што лідар АГП не набярэ 100 тысяч подпісаў

Леў Марголін узначальвае ініцыятыўную групу Анатоля Лябедзькі. Па яго словах, на дадзены момант сабрана 42 тысячы подпісаў. На пытанне, ці паспее Анатоль Лябедзька назбіраць неабходныя 100 тысяч да 21 жніўня, Леў Марголін адказаў, што не: “Думаю, што не. Наша галоўная мэта цяпер - выкарыстаць гэты месяц. Усе нашы пікеты і збор подпісаў для гэтага. Мы будзем працягваць да 21 жніўня”.

Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў завяршаецца 21 жніўня. На дадзены момант неабходную колькасць мае толькі ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі