Коктыш: Беларускую “малочку” спрабуе выціснуць з рынку расійскі канкурэнт
З 6 чэрвеня Рассельгаснагляд спыняе пастаўкі некаторых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі. Было заяўлена, што ў "чорны спіс" уключылі тыя віды прадукцыі, у якой расіяне выяўлялі найбольшую колькасць парушэнняў. Але маскоўскі палітолаг, дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш упэўнены, што за гэтым рашэннем Рассельгаснагляду хаваецца звычайная карпаратыўная бойка за рынак збыту ― буйны расійскі вытворца з дапамогай дзяржаўнай структуры спрабуе выціснуць з расійскага рынку беларускага канкурэнта.
Беларускія чыноўнікі, кажа Коктыш, павінны штодня і ва ўсіх магчымых структурах адстойваць інтарэсы беларускіх вытворцаў. Прычым ― агрэсіўна. А гэтага пакуль няма. Таму і такія чарговыя “абмежаванні на пастаўку”, становяцца “непрыемнасцю”, якую даводзіцца вырашаць на ўзроўні кіраўнікоў краін.
Зараз, кажа суразмоўца Еўрарадыё, трэба не ўводзіць “абмежаванні” на нейкія расійскія тавары ў адказ, а прымаць усе захады для адстойвання беларускіх інтарэсаў.
Цалкам размову з Кірылам Коктышам можна паслухаць ніжэй: