Коля Лукашэнка адвёз у дом-інтэрнат кавуны, мёд і лаўкі

Агульны здымак у доме-інтэрнаце / БЕЛТА​
Агульны здымак у доме-інтэрнаце / БЕЛТА​

Мікалай Лукашэнка наведаў дом-інтэрнат у Мінску. У паездцы яго суправаджалі прэс-сакратар Наталля Эйсмант, кіраўнік Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў і тэлевядоўца Рыгор Азаронак, перадае БЕЛТА.

Пажылыя людзі атрымалі ад малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі 2,5 тоны кавуноў і іншую сельгаспрадукцыю з Александрыі, уключаючы 570 слоічкаў мёду і варэння.

Акрамя таго, у дом-інтэрнат дастаўлена медыцынскае абсталяванне і лекі, а таксама дзесяць лавак для добраўпарадкавання тэрыторыі.

Візіцёры пілі гарбату ўпрыкуску з піражкамі і тортамі, слухалі гісторыі ветэранаў.

Усяго ў доме-інтэрнаце цяпер жыве 362 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі