Коля Лукашэнка ездзіць у цягніку з плацкартнымі вагонамі адзін, без бацькоў

Коля Лукашэнка ездзіць у цягніку з плацкартнымі вагонамі адзін, без бацькоў

Коля Лукашэнка сапраўды ездзіць цягнікамі з плацкартнымі вагонамі. У гэтым запэўнівае прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Нядаўна ў СМІ з’явілася фота хлопчыка ў цягніку Адлер-Віцебск, вельмі падобнага да малодшага сына Лукашэнкі. Здымак зрабіў іншы пасажыр цягніка.

Эйсмант паведаміла БЕЛТА, што сапраўды пазнала ў хлопчыку Мікалая Лукашэнку.

“Мікалай сапраўды ў чацвер вечарам ехаў на гэтым цягніку, але не з Адлера ў Віцебск, а з Магілёва ў Шклоў, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы. Мэтай паездкі была экскурсія па Магілёве, такая ціхая і непублічная экскурсія, — пагуляць «па месцах баявой славы бацькі», як выказаўся сам Мікалай. І так, без мамы і таты, — хоць на форумах ніяк і не могуць у гэта паверыць”, — распавяла прэс-сакратар.

Эйсмант таксама дадала, што “прэзідэнт выхоўвае сына максімальна проста”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі