Kriwi апублікавалі сінгл, прысвечаны тым, хто марыць вярнуцца з выгнання дадому
Гурт Kriwi апублікаваў новы сінгл "Вярнусь дадому" і прысвяціў яго ўсім, хто марыць вярнуцца з выгнання на Радзіму.
"Пачынаецца русальны тыдзень, магічны час, пачатак сапраўднага лета. Але гэтам летам мільёны людзей, асабліва жанчын і дзяўчат не могуць кайфаваць ад доўгачаканай цеплыні, сонейка, квітнеючай прыроды навокал, бо былі вымушаныя кінуць свае дамы, уцякаючы ад пераследу і вайны. Нам вельмі хочацца, каб хутчэй надыйшоў той час, калі мы ўсе вернемся дадому", — напісалі музыканткі ў анатацыі да сінглу.
Па апошніх дадзеных, з пачатку вайны Украіну пакінула больш за 7 мільёнаў чалавек, большасць з іх — жанчыны і дзеці. Афіцыйных лічбаў аб тым, колькі людзей за апошнія два гады з'ехала з Беларусі, улады краіны не даюць. Але паводле ацэнак экспертаў гаворка ідзе пра сотні тысяч чалавек.
Бліжэйшыя канцэрты Kriwi ў Еўропе:
1.07 - Цюрых /Zürich
6.07 - Варшава/ Warszawa
8.07 - Мюнхен/München
9.07 - Беласточчына/ Białystok/Sokole
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.