Слухай песню з новага альбома Kriwi — толькі на Еўрарадыё!

Падчас вулічнай прэзентацыі альбома “Traukamurauka” лідарка Kriwi Вераніка Круглова дазволіла Еўрарадыё выкласці для праслухоўвання любую песню з новай пласцінкі. Мы доўга выбіралі і спыніліся на “Zazula” — песні, у якой Kriwi спалучылі беларускую жалобную “Зязюлю” са знакамітай песняй Марлен Дзітрых “Sag mir wo die Blumen sind”.

“Зязюля” — гэта вельмі жаночая песня, якая нясе ў сабе моцную сэнсавую нагрузку, — распавядае Вераніка Круглова. — Мы яе змікшыравалі з тэмай Марлен Дзітрых — песняй, якая прысвячаецца загінулым салдатам. У выніку атрымаўся жаночы твор, дзе мы бачым вайну вачыма дзвюх жанчын — беларускай і нямецкай. Галоўны мэсадж песні — мір у сваім свеце”.

Песень з дыска “Traukamurauka” у інтэрнэце пакуль няма, так што слухайце “Zazula” у нас! Вялікая прэзентацыя альбома запланаваная на канец лета ў Шаблях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі