Латушка перадаў Украіне доказы вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Павел Латушка і яго каманда на сустрэчы з украінскімі пракурорамі / t.me/latushka
Павел Латушка і яго каманда на сустрэчы з украінскімі пракурорамі / t.me/latushka

Павел Латушка і прадстаўнікі НАУ 30 траўня ў Кіеве сустрэліся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Украіны.

Яны перадалі ўкраінскім пракурорам доказы ваенных злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывозяць з акупаваных тэрыторый у Беларусь. У тым ліку перададзена дасье на 12 украінскіх дзяцей-сірот.

Як гаворыцца ў тг-канале Латушкі, украінскім пракурорам перададзеныя доказы арганізацыі гэтых злачынстваў Аляксандрам Лукашэнкам пад эгідай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама іх фінансавання з бюджэту гэтага саюза. Таксама ў дакументах ёсць сведчанні, што да вывазу ўкраінскіх дзяцей мае дзяржаўня кампанія "Беларуськалій" і яе дырэктар Іван Галаваты, які з'яўляецца чальцом Савета Рэспублікі.

Таксама адпаведныя матэрыялы плануецца перадаць у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.

За дэпартацыю дзяцей і мірнага насельніцтва з акупаваных тэрыторый Украіны Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала, што да выкрадання ўкраінскіх дзяцей мае дачыненне і Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі