Латвійскі візавы цэнтр у Мінску прыпыніў выдачу шэнгенскіх візаў

Латвійскі візавы цэнтр у Мінску прыпыніў выдачу шэнгенскіх візаў

Латвійскі візавы цэнтр у Мінску прыпыніў выдачу шэнгенскіх візаў на няпэўны тэрмін, паведамляецца на сайце ўстановы.

Грамадзяне Беларусі з 5 красавіка могуць падаць дакументы на атрыманне візы ў Латвію толькі ў наступных выпадках:

— на нацыянальныя візы (катэгорыя D);

— калі яны члены сям'і грамадзян Латвіі і ЕС;

— міжнародныя грузаперавозчыкі, міжнародныя пасажырскія перавозчыкі, маракі;

— пры сур'ёзнай хваробе блізкага сваяка;

— для наведвання пахавання;

— для лячэння.

Усе віды шэнгенскіх візаў недаступныя, у тым ліку турыстычныя і для дзелавых паездак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі