Light-шоу і мода: на станцыі метро "Пятроўшчына" ў Мінску пройдзе начны канцэрт

Начны фэст у мінскім метро​ / instagram.com/arsenvaskanian  
Начны фэст у мінскім метро​ / instagram.com/arsenvaskanian  

Другі фестываль "Ноч класікі ў метро. Модная версія"пройдзе ў Мінску ў ноч на 6 кастрычніка. Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік фестывалю і аўтар праекта Расціслаў Крымер.

Проста на пероне пад "зорным небам" станцыі будуць устаноўлены глядацкія месцы і сцэна. Публіку чакае light-шоу і лазернае-шоу пад музыку Міжнароднага камернага аркестра "East-West Chamber Orchestra" пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, у які ўваходзяць музыканты з краін Усходняй і Заходняй Еўропы.

Арганізатары абяцаюць сюрпрызы. Адным з іх стане моднае шоу з удзелам міс Беларусі Марыі Васілевіч, а таксама ўладальніц гэтага тытула мінулых гадоў.

Пачатак канцэрту ў 2:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі