Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Ігар Бабкоў
Абвяшчэнне пераможцы адбылося ўвечары 2 чэрвеня ў кангрэс-холе мінскага гатэля "Вікторыя".
На галоўную прэмію прэтэндавалі шэсць аўтараў: Ігар Бабкоў з кнігай "Хвілінка: Тры гісторыі", Алена Брава — "Дараванне. Прощение. Vergebung", Сяргей Вераціла — "Разбітае сэрца Вітаўта", Артур Клінаў — "Шклатара", Вінцэсь Мудроў — "Багун", Людміла Рублеўская — "Ночы на Плябанскіх млынах".
Трэцяе месца і творчая стыпендыя ва Уроцлаве — у Вінцэся Мудрова, другое месца і стыпендыя ў Швецыі — у Артура Клінава. Журы вызначыла пераможцу — Ігара Бабкова.
Нагадаем, прэмія Гедройца была заснаваная ў канцы 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Летась пераможцам быў Уладзімір Някляеў, а перад ім — Павел Касцюкевіч.
Фота — Facebook