Літоўскім дэпутатам прыйшлі пагрозы за адмову даць палітычны прытулак Карач
Дэпутаты літоўскага парламента
Літоўскія дэпутаты атрымалі пагрозы ад імя ваяроў беларускага батальёна "Тэрор", піша Delfi.
Нібыта тыя незадаволеныя, што Літва адмовілася даць палітычны прытулак беларусцы Вользе Карач.
Хутчэй за ўсё, гэтыя лісты не маюць ніякага дачынення да байцоў "Тэрора". Па-першае, лісты з пагрозамі — не іх стыль. Па-другое, у лістах Карач называюць "нашай лідаркай". Але цяжка прыгадаць, каб "Тэрор" ці Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус, у які цяпер уваходзіць батальён, хоць нешта казаў пра гэтую дзеячку. Асабліва ў такім ключы.
Як распавядала Еўрарадыё, у Літве Карач адмовіліся даць палітычны прытулак і назвалі яе пагрозай нацыянальнай бяспецы. Тым не менш яна мае часовы від на жыхарства і застаецца жыць у Літве.
"Тэроравец" Радзівон “Гена” Батулін абвергнуў датычнасць падраздзялення да лістоў з пагрозамі: "Да гэтай пісаніны мы не маем ніякага дачынення".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.