Літва адмаўляе ва ўездзе беларусам часцей, чым расіянам

Мяжа Літвы і Беларусі, Літва

Мяжа Літвы і Беларусі, Літва / Delfi.lt

У 2023 годзе 600 грамадзян Беларусі і 523 грамадзяне Расіі атрымалі адмовы ва ўездзе ў Літву з прычыны пагрозы нацыянальнай бяспецы. Такія лічбы назвала 27 лістапада міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце, перадае lrt.lt.

Агулам сёлета Літва забараніла ўезд 16 тысячам чалавек, у сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Таксама яна паведаміла, што ад пачатку года ў краіне атрымалі працу каля 50 тысяч чалавек. Гэта пераважна грамадзяне Беларусі, Узбекістана, Украіны і Кыргызстана. Таксама павялічваецца колькасць працоўных мігрантаў з Таджыкістана, Казахстана і Азербайджана.

Раней Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы паведамляў, што 1644 беларусы былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы цягам апошняга года. Сярод расіян такіх было 397 чалавек. Год таму, у лістападзе 2022-га, у Літве ўвялі спецыяльную анкету, якую абавязкова запаўняюць грамадзяне Беларусі і РФ. У анкеце яны мусяць абазначыць сваё стаўленне да расійскай агрэсіі ва ўкраіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі