За год 1644 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

У Літве сказалі, колькі беларусаў прызналі пагрозай нацбяспецы

У Літве сказалі, колькі беларусаў прызналі пагрозай нацбяспецы / DELFI / ANDRIUS UFARTA

1644 беларусы былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы цягам апошняга года, піша delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. Сярод расіян такіх — 397 чалавек.

Напрыканцы лістапада 2022 года для расіян і беларусаў зрабілі абавязковую спецыяльную анкету, дзе яны мусілі акрэсліць сваё стаўленне да расійскай агрэсіі ва Украіне. У выніку гэтага анкетавання больш за 2000 чалавек прызнаныя пагрозай нацбяспецы.

Таксама з лістапада мінулага года 562 беларусы і 76 расіян атрымалі адмовы ў выдачы часовага віду на жыхарства, 343 беларусам і 84 раісянам не дазволілі замяніць такі дакумент, а ў 450 беларусаў і 90 расіян адклікалі раней выдадзеныя дазволы. Пары беларусаў і пары расіян адмовілі ў выдачы пастаянных відаў на жыхарства, а ў васьмі беларусаў і 90 расіян такія дакументы былі ануляваныя. Адмовы ў выдачы нацыянальнай літоўскай візы атрымалі 279 беларусаў і 55 расіян.

Дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце мяркуе, што спецыяльная анкета дапамагае выявіць замежнікаў, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы Літвы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі