У Курскай вобласці ўжо 11 тысяч вайскоўцаў з КНДР — Зяленскі

Вайскоўцы Паўночнай Карэі

Вайскоўцы Паўночнай Карэі / KCNA via REUTERS

У Курскай вобласці ўжо 11 тысяч вайскоўцаў з КНДР (яны пачалі прыбываць туды ў канцы кастрычніка). Пра гэта ў панядзелак у сваім відэазвроце заявіў Уладзімір Зяленскі. Украінскі прэзідэнт спасылаецца на даныя Галоўнага ўпраўлення разведкі і Службы знешняй разведкі.

"Мы бачым павялічванне колькасці паўночнакарэйцаў і не бачым большай рэакцыі партнёраў. На жаль", кажа Зяленскі. 

Першая група з 1500 байцоў паўночнакарэйскага спецназу прыбыла ў Расію для вайны супраць Украіны яшчэ 19 кастрычніка. У NATO пабачылі прыкмету "росту ў Пуціна пачуцця безвыходнасці". Паўднёвая Карэя паабяцала прыняць "паэтапныя меры" супраць Паўночнай Карэі і Расіі ў сувязі з паглыбленнем іх вайсковага супрацоўніцтва.

Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Курскую вобласць РФ 6 жніўня 2024 года. На сёння яны захоўваюць кантроль над часткай тэрыторыі, у тым ліку над раённым цэнтрам Суджа. Уладзімір Зяленскі адзначыў важнасць гэтай аперацыі, паколькі была створана "санітарная зона", а таксама захопленыя палонныя, і ўдалося абмяняць шмат украінцаў, якія былі ў расійскім палоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі