Літва гатовая выкарыстаць войска для аховы мяжы з Беларуссю

Літоўскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота

Літоўскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота / facebook.com/pasienislt

Літва сочыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю. Пры неабходнасці туды могуць прыцягнуць вайскоўцаў і супрацоўнікаў іншых службаў. Пра такую заяву міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце паведамляе LRT.

Заява Білатайце прагучала на фоне абвастрэння сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Як распавядала Еўрарадыё, 10 красавіка польскія памежнікі расказалі, што праз мяжу з Беларусі спрабавала прарвацца група з больш як 220 мігрантаў. Каб не дапусціць прарыву мяжы, памежнікі выкарысталі газ.

Білатайце заявіла, што Літва не мае разведінфармацыі пра падрыхтоўку падобных выпадкаў на сваёй мяжы. Але існуе пагроза, што мігранты, якія не змаглі трапіць у Польшчу, прыйдуць на мяжу з Літвой ці Латвіяй.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза доўжыцца з 2021 года. Заходнія палітыкі абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі крызісу і называе яго формай гібрыднай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі