Літва забароніць некаторым чыноўнікам выязджаць у Беларусь, Расію і Кітай

Мяжа Літвы і Беларусі

Мяжа Літвы і Беларусі / J. Stacevičiaus / LRT

Літоўцам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, будзе забаронена выязджаць у Расію, Беларусь і Кітай. Адпаведныя папраўкі да закона "Аб дзяржаўнай і службовай таямніцы" ухваліў 26 чэрвеня кабінет міністраў Літвы, піша lrt.lt.

Цяпер законапраект будзе разглядацца ў Сейме.

Распрацоўкай закона займалася Міністэрства абароны. У ведамстве кажуць, што папраўкі маюць на мэце абараніць дзяржслужбоўцаў, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, ад дзейнасці замежных спецслужбаў. Адпаведныя захады пачаліся пасля папярэджанняў з бокі разведкі, што літоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, спрабуюць вербаваць.

Паводле ацэнак Мінабароны, абмежаванне закране каля 56 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі