Лукашэнка: Дэпардзьё паўгода прасіўся ў Беларусь

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё паўгода прасіўся ў Беларусь. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі “Еўрарадыё”, Радыё Свабода і партала TUT.by

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што гэта быў не рэкламны ход.

“Я кажу: калі ласка, калі ён прыедзе на поле, дзе я буду касіць, няхай прыязджае. Вось з чаго гэта пачалося”.

Па словах Лукашэнкі, француз “ахнуў” падчас вандроўкі па Беларусі: “Мы ўвечары сядзелі, вячэралі, і ён пра ўсё распавядаў, кажа: ды ў вас жа прыўкрасная краіна, шкада, што пра яе мала ведаюць, а калі і ведаюць, то пішуць кепска, кажа: тут жыць можна”.

Дэпардзьё наведаў Беларусь у другой палове ліпеня. У Мінск ён прыбыў разам з прадзюсэрам будучага фільма пад працоўнай назвай “Нармандыя-Нёман”. У Беларусі акцёр азнаёміўся з працай малочна-таварнай фермы “Задомля”, сельска-гаспадарчага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра” ў Смалявіцкім раёне.

Пазней Лукашэнка запрасіў Дэпардзьё да сябе ў рэзідэнцыю “Азёрны” ў Астрашыцкім Гарадку і навучыў касіць уручную.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі