Лукашэнка на Калядным турніры закінуў сёмую шайбу ў браму каманды ААЭ

Лукашэнка на Калядным турніры закінуў сёмую шайбу ў браму каманды ААЭ

У сераду, 4 студзеня, у Мінску на "Чыжоўка-Арэне" стартаваў XIII Калядны міжнародны хакейны турнір сярод аматараў. Каманда кіраўніка Беларусі выйграла ў зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — 7:3 (3:0, 4:1, 0:2). Сёмая шайба ў браму гасцей на рахунку Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама тройчы быў асістэнтам Андрэя Асташэвіча, які зрабіў хет-трык.

Турнір пройдзе да 7 студзеня. У ім прымуць удзел таксама каманды Швейцарыі, Балканаў, Расіі, Германіі, Фінляндыі і Славакіі.

На адкрыцці Каляднага турніру Лукашэнка сказаў, што хакей карыстаецца асаблівай любоўю беларусаў. Цалкам яго прамову гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі