Лукашэнка папярэдзіў старшыню Гомельскага аблвыканкама

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік папярэджаны "за патуранне, дапушчаныя недахопы і пралікі ў кадравай працы, непрыманне належных мер па выкананні заканадаўства аб дзяржаўнай службе і барацьбе з карупцыяй".



БелаПАН нагадвае, што 19 траўня былі затрыманы першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Банчук і намеснік старшыні Віктар Трызна. Яны абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.



Уладзімір Дворнік быў прызначаны кіраўніком Гомельскай вобласці 29 снежня 2010 года.



Фота — Fotolia, gomel-region.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі