Лукашэнка: Патрэбны камбайны не горшыя за нямецкія і амерыканскія (відэа)
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас рабочай паездкі па Мінскай вобласці, дзе ён працягваў знаёміцца з тым, як праводзіцца жніво.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб да наступнага лета якасць камбайнаў, што выпускаюцца ў Беларусі, была даведзеная да ўзроўню найлепшых замежных аналагаў — нямецкіх, амерыканскіх.
Размаўляючы з гендырэктарам "Гомсельмаша" Аляксандрам Камко Лукашэнка адзначыў:
"Папярэджваю па якасці. Перадай кожнаму майстру і рабочаму — за якасць будзем проста самым жорсткім чынам пытацца. Канкурэнцыя цяпер страшэнная і яна штогод узмацняецца".
Таксама кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што айчынныя камбайны трэба рабіць з беларускіх камплектуючых. У верасні Аляксандр Лукашэнка збіраецца азнаёміцца з сітуацыяй на "Гомсельмашы".