Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла і напісаў мітрапаліту Філарэту

Як вядома, пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. Ён, дарэчы, яшчэ не мае беларускага грамадзянства і не спяшаецца ехаць у нашу краіну.



"У Беларусі склаліся сапраўды партнёрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены, канструктыўны дыялог, скіраваны на вырашэнне найважнейшых сацыяльных пытанняў грамадства..., — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. — Вы маеце багаты вопыт працы ў праваслаўных прыходах, размешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод святароў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага экзархата Вы зробіце ўсё магчымае для захавання і развіцця традыцый супрацоўніцтва дзяржавы і царквы, будзеце актыўна садзейнічаць умацаванню стабільнасці, згоды і міру ў беларускім грамадстве".



Таксама Лукашэнка накіраваў зварот мітрапаліту Філарэту, ганароваму патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі са словамі павагі і ўдзячнасці.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел: Незадаволеныя ўладай мусяць змяніцца самі
 

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі