Лукашэнка павіншаваў Зэмана з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Чэхіі

Лукашэнка павіншаваў Зэмана з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Чэхіі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мілаша Зэмана з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Чэхіі. Галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне скончылася 27 студзеня, паводле яго вынікаў Зэман атрымаў нязначную перавагу — 51,5% галасоў. Яго сапернік Іржы Драгаш атрымаў 48,5%.

“Гэтая перамога сведчыць пра прызнанне чэшскім народам вашых заслугаў, — сказана ў афіцыйным віншаванні, накіраваным ад імя Лукашэнкі. — Сваім волевыяўленнем грамадзяне падтрымалі курс на забеспячэнне стабільнасці на міжнароднай арэне”.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні ўзаемавыгадных адносінаў з Чэхіяй як на двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце.

“Спадзяюся на працяг канструктыўнага беларуска-чэшскага дыялога”, — цытуе віншаванне БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі