Лукашэнка прапаноўвае стварыць для нарказлачынцаў "драконаўскую" калонію
Наркагандляроў ён назваў "забойцамі, якія прыносяць у грамадства павольную смерць".
Аляксандр Лукашэнка прапануе стварыць для нарказлачынцаў асобную калонію з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Пра гэта ён заявіў 4 снежня на нарадзе па процідзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў.
"Калі сёння той, хто прывозіць і збывае наркотыкі ды іншае, будзе ведаць, што трапіць у гэтую "драконаўскую" калонію, яго гэта не менш будзе стрымліваць, чым тое, што ён проста будзе асуджаны. Гэта забойца, які прыносіць у грамадства павольную смерць праз наркотыкі", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.
Самім наркаманам, на думку Лукашэнкі, трэба стварыць вельмі жорсткія ўмовы ў лячэбна-працоўных прафілакторыях — гэта павінен быць асноўны метад лячэння.
І ў барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў Лукашэнка лічыць неабходным асаблівую ўвагу звярнуць на выяўленне наркавытворцаў і наркадылераў.