Лукашэнка прыляціць у Ханты-Мансійск, каб падтрымаць Домрачаву

Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 21 сакавіка, прыляціць у расійскі Ханты-Мансійск. Пра гэта паведамляе газета "Прессбол". Як вядома, там праходзіць заключны этап Кубка свету па біятлоне. 21 сакавіка пройдзе жаночая гонка пераследавання на 10 км. Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 15.55. У нядзелю, 22 сакавіка, пройдзе жаночы масавы старт (12,5 км). Жывая трансляцыя — "Беларусь 2", 14.10.

Як вядома, беларуска Дар'я Домрачава змагаецца за Вялікі Крышталёвы глобус з фінкай Кайсай Мякярайнен. Пасля спрынта, які прайшоў 20 сакавіка (гл. відэа), перавага Дар'і скарацілася з 21 да 9 ачкоў (з улікам двух горшых гонак — да 16). Усё вырашыцца ў суботу і нядзелю. Лукашэнка будзе падтрымліваць Домрачаву, якая яшчэ ніколі не перамагала ў агульным заліку Кубка свету.

Расклад этапа Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску  

Нагадаем, 19-20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з двухдзённым рабочым візітам у Казахстане. Увечары ў пятніцу ён прыляцеў у Мінск.

Аляксандр Лукашэнка запісаўся ў бібліятэку ў Астане (фота)

Здымак з архіву. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі