Лукашэнка: Рашэнне аб новых прызначэннях для мяне было выпакутаваным


"Гэты працэс пачаўся не сёння. Раней былі прызначаныя такія службовыя асобы як старшыня Дзяржкантролю, памочнік прэзідэнта, старшыня Мінгарвыканкама... І каб у доўгую скрыню не зацягваць гэтае пытанне, хоць для мяне гэта рашэнне было выпакутаваным, я прыняў рашэнне аб новых прызначэннях".

Каментуючы новыя прызначэнні ў эканамічнай сферы, Лукашэнка адзначыў:

"Для нас самая вялікая небяспека, самая вялікая зона адказнасці — гэта эканоміка. Таму ўвесь цяжар адказнасці за эканоміку ляжа на вас. Вы людзі падрыхтаваныя, вы папрацавалі ў самых перадавых банках свету. У нас новыя старшыня Нацбанка, прэм'ер-міністр і першы віцэ-прэм'ер. Разам з новым міністрам эканомікі і яго намеснікам — гэта 5 чалавек, 5 эканамістаў, якія будуць галавой адказваць за сітуацыю ў краіне ў плане фінансава-эканамічнага развіцця".

Нагадаем, 27 снежня Лукашэнка адправіў у адстаўку прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка Нацбанка Надзею Ермакову. Таксама змены кранулі 4 міністраў і 3 губернатараў. Усяго партфелі атрымалі 26 кіраўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі