Лукашэнка распавёў пра запланаваны "паход... у трэція краіны" (відэа)

10 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым. Кіраўнік Беларусі гаварыў пра тое, што вельмі давярае Азербайджану і яго кіраўніцтву. Паводле яго слоў, наша краіна гатовая супрацоўнічаць з азербайджанскімі калегамі "па ўсіх накірунках" і "закрытых тэмаў абсалютна няма".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў павелічэнне ў 2014 годзе тавараабароту з Азербайджанам. Ён нагадаў, што на азербайджанскай зямлі дзейнічае сумесная вытворчасць трактароў, грузавых аўтамабіляў, ліфтоў. Ён прапанаваў ствараць новыя вытворчасці.

Лукашэнка: "Як я і абяцаў Ільхаму Гейдаравічу (Аліеву, прэзідэнту Азербайджана — Еўрарадыё), вы атрымліваеце тэхналогіі і нармальная вытворчасць ствараецца на вашай тэрыторыі. Наступны крок, як мы і дамаўляліся, наш паход з нашай мірнай прадукцыяй у трэція краіны, да вашых суседзяў, у рэгіён Каўказу".

Ягуб Эюбаў, у сваю чаргу, сказаў нямала цёплых слоў пра Беларусь і яе кіраўніка. Ён адзначыў, што калі б наша краіна мела дадатковыя прыродныя рэсурсы, то стала б "першай краінай у свеце". Эюбаў перадаў Лукашэнку прывітанне ад прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі