Лукашэнка распавёў, што для яго больш важнае, чым паездка ў ЕС
Кіраўнік Беларусі ў панядзелак даў у Мінску інтэрв'ю сербскім сродкам масавай інфармацыі.
Аляксандр Лукашэнка адказваў на пытанні, якія датычылі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, уплыву на краіну фінансава-эканамічнага крызісу, узаемадзеяння з Еўрасаюзам і NATO, перспектываў двухбаковых адносінаў Беларусі і Сербіі.
Таксама Лукашэнка выказаўся наконт крытыкі з боку Захаду яго палітыкі. "Дзякуючы гэтаму мы неяк развіваемся і больш-менш ўтрымліваем стабільнасць у краіне, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Для мяне значна важней, я часта аб гэтым кажу, каб маладая мама выйшла позна вечарам і вывезла на калясачцы сваё дзіця, не баючыся таго, што нейкія марадзёры-жывадзёры яе спыняць і будуць здзекавацца. Каб нармальна жылі сем'і, каб нараджалі дзяцей. Для мяне гэта важней, чым паехаць у Еўрасаюз і там паўсміхацца адзін аднаму".
Таксама Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не крыўдуе на Захад. Ён разумее, чаго хочуць заходнія лідары ад яго і ад Беларусі. "Я ніколі на гэта не пайду і не дазволю ім тут гаспадарыць", — сказаў Лукашэнка падчас інтэрв'ю.
Фота — ria.ru