Лукашэнка спадзяецца прыняць патрыярха Кірыла ў Беларусі ў 2025 годзе

Лукашэнка спадзяецца прыняць патрыярха Кірыла ў Беларусі ў 2025 годзе

6 чэрвеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком РПЦ патрыярхам Кірылам, які знаходзіўся ў нашай краіне з трохдзённым візітам. Лукашэнка пераконваў госця, што ў гэты "няпросты час" яны вытрымаюць "любы ціск" нейкіх "злых сіл" "няхай у форме бунту або гібрыдных нейкіх войнаў, ці нават гарачых". Патрыярх Кірыл пагадзіўся: "Вопыт ёсць вытрымліваць". І парадаваў гаспадара Палаца незалежнасці, калі сказаў, што "Беларусь адносіцца да тых дзяржаў, пра якія можна сказаць, што гэта суверэнная дзяржава".

Аляксандр Лукашэнка запрасіў патрыярха Кірыла прыехаць у Беларусь у 2025 годзе на 900-годдзе жаночага манастыра ў Полацку. "Я вас з задавальненнем прыму ў Беларусі, цытуе яго словы president.gov.by. — Ды і ў любы час".

Візіт кіраўніка РПЦ адбыўся падчас вайны ва Украіне. Масква можа цалкам страціць уплыў на праваслаўных украінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі