Лукашэнка ў панядзелак прызначыў шэраг чыноўнікаў
15 снежня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Як паведамляе БелаПАН, кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Марата Жылінскага — рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
Андрэя Галя — кіраўніком дзяржаўнай установы "Адміністрацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парку" Індустрыяльны парк "Вялікі камень";
Вячаслава Рэўта — дырэктарам дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю;
Мікалая Дземчука — пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Кіраўнік Беларусі таксама даў згоду на прызначэнне:
Сяргея Сташэўскага — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска;
Дзмітрыя Алейнікава — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля;
Аляксандра Булака — старшынёй Іўеўскага райвыканкама;
Генадзя Харужыка — старшынёй Смаргонскага райвыканкама;
Міхаіла Галушкова — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва;
Віктара Лапцева — намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Уладзіміра Дземідзенкі — генеральным дырэктарам ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына";
Алега Барадзіна — гендырэктарам дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах";
Ігара Луцкага — першым намеснікам міністра інфармацыі;
Максіма Ермаловіча — першым намеснікам міністра фінансаў;
Дзмітрыя Лапко — намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
Вольгі Далгаполавай — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Мілане (Італьянская Рэспубліка);
Уладзіміра Клімава — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка);
Уладзіміра Захарчука — чальцом Гомельскага аблвыканкама;
Мікалая Кухаўца — чальцом Мінскага аблвыканкама;
Аляксея Афанасьева — чальцом Мінскага гарвыканкама.
Фота — kapital.kz