Лукашэнка згадаў пра Полацкае і Тураўскае княствы, пра ВКЛ змаўчаў (відэа)

У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз спыніўся на праблеме вызначэння беларускай нацыянальнай ідэі. Паводле яго слоў, "прыйшоў час вылучыць тое, што стане беларускай ідэяй, якая аб'яднае ўсіх грамадзян, у якую павераць усе — ад акадэміка да селяніна".



Кіраўнік дзяржавы лічыць, што пачуцці патрыятызму трэба фармаваць праз цікавасць да гісторыі і культуры народу. "Наша гісторыя ніколі не была прыгожай казкай", — адзначыў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што праз нашу краіну неаднойчы праходзілі войны і інтэрвенцыі, але "ніхто не здолеў паняволіць мужны народ".



Аляксандр Лукашэнка лічыць, што асновай выхавання грамадзяніна заклікана быць гераічная спадчына. Ён адзначыў, што не толькі перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была ў нашай гісторыі. "У ёй былі Полацкае і Тураўскае княствы, дзе прабіліся парасткі нашай дзяржаўнасці і культуры; працы і думкі першых асветнікаў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, светачаў Адраджэння Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага, родапачынальнікаў беларускай культуры новага часу Янкі Купалы і Якуба Коласа; тэхналагічны, культурны прарыў, здзейснены ў гады савецкай улады, і наша з вамі напружаная праца па стварэнні суверэннай беларускай дзяржавы", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусам нельга адмаўляцца "ад пазітыўных элементаў гэтай спадчыны, каб яна ўмацоўвала духоўную платформу дзяржавы".

Лукашэнка цытаваў Караткевіча і сказаў, што інтэлігенцыя ў адказе за краіну (відэа)
 

Лукашэнка чакае ад мітрапаліта Паўла пераўтварэнняў у жыцці Царквы
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі