Любамір Покавіч працягнуў кантракт з ХК "Дынама-Мінск"
Ён будзе працаваць з клубам яшчэ прынамсі год.
54-гадовы славацкі трэнер Любамір Покавіч працягнуў кантракт з мінскім хакейным клубам "Дынама". У сезоне 2015/2016 гадоў спецыяліст працягне працаваць галоўным трэнерам клуба. Пра гэта на сустрэчы 23 сакавіка дамовіліся старшыня Назіральнага савета "Дынама" Ігар Шуневіч і Любамір Покавіч, перадае БелаПАН.
У сезоне -2014/2015 ХК "Дынама" пад кіраўніцтвам Покавіча выйшла ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі і заняло пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Праўда, у першым раўндзе плэй-оф клуб прайграў фінскаму "Ёкерыту" (1:4).
Славацкі спецыяліст узначаліў "Дынама" 23 лістапада 2013 года. На гэтай пасадзе ён змяніў беларускага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.
Фота — goals.by