“Люблю наш край — старонку гэту”: 14 студзеня нарадзілася Канстанцыя Буйло

Канстанцыя Буйло

Канстанцыя Буйло / bis.nlb.by

14 студзеня 1893 нарадзілася беларуская паэтка Канстанцыя Буйло. Песня на яе верш “Люблю”, музыку на які напісаў кампазітар Мікола Равенскі, атрымала народную любоў беларусаў і прынесла аўтарцы вялікую папулярнасць.

Паводле "Вікіпедыі", Канстанцыя Буйло пачала друкаваць свае творы ў 1909 годзе, змясціўшы ў “Нашай Ніве” пад імем свайго брата Эдуарда верш “Хвоя”. Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў “Лес” у 1903 годзе.

Пад уласным імём жанчына пачала друкавацца з 1910 года. У 1914 годзе Беларускае выдавецкае таварыства выпусціла дэбютны зборнік вершаў Канстанцыі Буйло “Курганная кветка”, які адрэдагаваў Янка Купала і аформіў Язэп Драздовіч.

Таксама Канстанцыя Буйло з’яўляецца аўтаркай п’ес “Кветка папараці” і “Сягонняшнія і даўнейшыя”.

Да сярэдзіны 1940-х паэтка доўга не друкавалася, але пасля выпусціла яшэ некалькі зборнікаў вершаў. Многія творы Канстанцыі Буйло пакладзены на музыку.

У сваёй “Гісторыі беларускай літэратуры” Максім Гарэцкі назваў аўтарку “найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі”.

Пра тое, што звязвае Канстанцыю Буйло з сям’ёй Янкі Купалы, чытайце ў матэрыяле Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі