П’есу “Экстрэмісты” беларускай паэткі Юліі Цімафеевай пакажуць у Берліне

Юлія Цімафеева

Юлія Цімафеева / фота з Facebook-акаўнта Юліі Цімафеевай

У Берліне паставілі п'есу "Экстрэмісты" беларускай паэткі Юліі Цімафеевай. Чытка адбудзецца ў Maksim Gorki Theater. Цімафеева кажа, што ўпершыні ў жыцці напісала п’есу.

— Пра тое, што баліць мне, пра тое, што баліць многім беларусам. На дадзены момант у Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў. І гэта толькі тыя, пра каго ведаюць праваабаронцы. "Экстрэмісты" — гэта палітычна-паэтычны тэкст пра тых, чые адзіная зброя і адзінае злачынства, — гэта голас, пра беларускіх палітвязняў, — кажа аўтарка.

Гэта п'еса створана як частка праекта "Пакуль гісторыя піша сябе сама", дзе ўдзельнічаюць творцы з Грузіі, Малдовы, Сэрбіі, Харватыі, Беларусі і Украіны. Іх пастаноўкі аб'ядноўвае тэма калектыўнай траўмы і гістарычнай пераемнасці.

Запланаваныя два паказы: 27 і 28 кастрычніка. На прэм’еру ўжо раскуплены ўсе квіткі. Мова паказу — нямецкая з ангельскімі субтытрамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі