Магілёўскі забойца пакінуў другі знявечаны труп

Сёння 31 сакавіка ў Магілёве знайшлі парэшткі яшчэ аднаго чалавечага цела. Пра гэта распавёў тэлерадыёкампаніі "Магілёў" начальнік следчага аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Сяргей Катрыч. Рэшткі чалавечага цела знайшлі паблізу папярэдняга злачынства ў двары дома па вуліцы Фаціна, таму міліцыя звязвае гэтыя две справы.

"Мяркуецца, што час злачынства можа супадаць з момантам выяўлення першага трупа", — паведаміў Сяргей Катрыч.

Нагадаем, раней 23 сакавіка міліцыя знайшла аголенае цела 35-гадовай жанчыны. У жанчыны былі адрэзаныя ўсе канечнасці і выпатрашаныя ўнутраныя ворганы.

У Магілёве ўжо кажуць пра справу "фацінскага маньяка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі