Трэнер "Дынама-Брэст" пра Леніна і Сталіна: дзіўна бачыць статуі забойцаў

Трэнер "Дынама-Брэст" пра Леніна і Сталіна: дзіўна бачыць статуі забойцаў

41-гадовы чэшскі спецыяліст, галоўны трэнер ФК "Дынама-Брэст" Марцэл Лічка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад таго, што пабачыў у Беларусі. "Я паважаю культуру і гісторыю Беларусі, паважаю меркаванне людзей, але ж на Зямлі нас 7 мільярдаў,цытуе словы Лічкі by.tribuna.com. — Відавочна, што не ўсе прытрымліваюцца адной пазіцыі. Мне здаецца дзіўным, калі кіраўнікі забівалі сваіх жа грамадзян літаральна ні за што, а іх статуі ўсё яшчэ стаяць тут. Калі ў Беларусі такая сітуацыя — я паважаю гэта".

Чэх меў на ўвазе помнікі Леніну, Сталіну, якія маюць непасрэднае дачыненне да масавых рэпрэсій у Савецкім Саюзе. Яны дэмантаваныя ва Украіне, але па-ранейшаму стаяць у Беларусі.

Як вядома, брэсцкае "Дынама" пад кіраўніцтвам Марцэла Лічкі сёлета лідыруе ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе.

Трэнер "Дынама-Брэст" пра Леніна і Сталіна: дзіўна бачыць статуі забойцаў
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі