Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Мастацтва выцінанкі атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, перадае БЕЛТА.
Пасля адпаведнай пастановы Міністэрства культуры выцінанку ўключаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Выцінанка — мастацтва выразання карункаў з белай і каляровай паперы. У народным побыце беларусаў яно распаўсюдзілася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Выцінанкамі аздаблялі хаты. Аднавілася яна напрыканцы ХХ стагоддзя як від дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.
Спецыялісты адзначаюць, што выцінанка сустракаецца на ўсёй тэрыторыі краіны.
На 2021 год Мінкульт плануе падрыхтаваць дакументы, каб унесці мастацтва выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.