Менш цыгарэт і дызелю. Сойм загадаў латышам менш ездзіць у Беларусь "на шопінг"

Меньше сигарет и дизеля. Сейм велел латышам реже ездить в Беларусь “на шоппинг"

Латвійскі Сойм унёс папраўкі ў закон аб акцызах. Цяпер жыхарам Латвіі можна будзе вывозіць з Беларусі падакцызныя тавары для ўласнага спажывання не часцей, чым раз на месяц. Раней яны маглі рабіць гэта раз на тыдзень, піша латвійскае медыя lsm.lv.

У папраўцы тлумачыцца, што змены ўносяцца для таго, каб грамадзяне Латвіі не маглі ездзіць у Расію і Беларусь купляць пэўныя падакцызныя тавары з улікам геапалітычнай сітуацыі. Раней журналісты пісалі, што нягледзячы на папярэджанні службы бяспекі, жыхары латвійскага памежжа з увядзеннем бязвізавага рэжыму пачалі часцей ездзіць у Беларусь. У тым ліку — на шопінг.

Хоць латвійскі МЗС прасіў жыхароў краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь, з увядзеннем бязвізавага рэжыму колькасць перасячэнняў беларуска-латвійскай мяжы павялічылася ў 7 разоў, паведаміла Латвійскае радыё ў канцы чэрвеня. Паводле словаў прадстаўніка Даўгаўпілскага паста Дзяржаўнай памежнай аховы Уладзіміра Шэрста, замест 1000 аўтамабіляў у месяц цяпер памежнікі афармляюць 6000-7000 аўтамабіляў.

"Прывозяць прадукты — цукар, алей, а таксама гарэлку, віно, спіртныя напоі, тытунь", — сказаў Шэрстс.

Без выплаты мытнай пошліны адзін чалавек можа завезці тавараў на суму 300 Еўра. З падакцызных тавараў можна завезці 2 літры моцнага алкаголю, 40 цыгарэт і паліва.

"Заліваю бак і езджу месяц", — дзяліўся з Латвійскім радыё адзін з жыхароў памежжа.

З сённяшняга дня такія паездкі ў Беларусь "на шопінг" зробяцца магчымыя толькі раз на месяц — папраўкі ўступаюць у сілу з 15 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі