Месі: "Мне па-ранейшаму хочацца гуляць, хочацца перамагаць"
34-гадовы аргенцінец Ліянэль Месі даў першую прэс-канферэнцыю ў новай камандзе. Напярэдадні ён афіцыйна стаў гульцом французскага клуба ПСЖ. Кантракт разлічаны на два гады з магчымасцю працягнення яшчэ на адзін сезон.
"Мне па-ранейшаму хочацца гуляць, хочацца перамагаць", — заявіў Месі. Ён упэўнены, што разам з ПСЖ будзе заваёўваць трафеі. "Думаю, неабходны ўзровень для перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у складу ўжо ёсць, — кажа футбаліст. — Гэтая каманда гатовая! Я прыйшоў, каб проста дапамагчы Парыжу, і я пакажу максімум".
Ліянэль Месі яшчэ не ведае, калі ўпершыню згуляе за ПСЖ. "Калі я буду гатовы, і трэнерскі штаб вырашыць, што наступіў гэты момант", — так ён адказаў на пытанне.
У Парыжы ажыятаж: фанаты раскупляюць футболку Месі з 30-м нумарам, нягледзячы на яе немалы кошт — каля 180 долараў.
Leo Messi #PSGxMESSI pic.twitter.com/igr3qsBFdu
— Paris Saint-Germain (@PSG_inside) August 11, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.