Мік Джагер здымае рок-н-рольную эпапею

Франтмэн The Rolling Stones Мік Джагер, які разам з рэжысёрам Марцінам Скарцэзэ ў мінулы ўікэнд атрымаў сваю першую ўзнагароду "Оскар" за стужку "The Departed", пачынае новы праект пад назвай "The Long Play". Ідэя фільму належыць самому Джагеру. Гэта "рок-н-рольная эпапея" пра двух сяброў-музыкаў, чыё жыццё звязанае музычнай індустрыяй.

Адаптаваць гэтую гісторыю для экрана запрасілі кінасцэнарыста Уільяма Монахана, а Джагер разам з бізнэс-партнёрам Вікторыяй Пірман будуць выступаць сапрадзюсарамі карціны.

Гэта ўжо не першае супрацоўніцтва легендарнага "ролінга" са Скарцэзэ. У другой палове 2007 года ў пракат выйдзе яшчэ адзін іх сумесны праект — паўнавартасны дакументальны фільм "United Stones".

Стужка прысвечаная, вядома ж, Rolling Stones, а дакладней іх мінулагоднему туру A Bigger Bang, у амерыканскай частцы якога каманду суправаджаў рэжысёр.

Дадам, што гэтымі дзвюма карцінамі супрацоўніцтва Міка Джагера з тэлеіндустрыяй не абмяжоўваецца. Напрыклад, зараз на канале ABC выходзіць камедыйнае шоў "Knights of Prosperity", прадзюсэрам якога з’яўляецца Джагер.

У гэты ж час Rolling Stones запісваюць песні для саўндтрэка да анімацыйнага фільма "Ruby Tuesday", выхад якога запланаваны ў 2008 годзе.

Фота — pda.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі