Мікалай Лукашэнка ў ролі калядоўшчыка (відэа)

Мікалай Лукашэнка ў ролі калядоўшчыка (відэа)

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка выступіў у ролі калядоўшчыка. Як інфармуе тэлеканал СТБ, разам з вучнямі і настаўнікамі Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы ён выступіў перад жыхарамі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у Мінску. Мастацкі нумар быў прысвечаны Калядам. Мікалай танчыў і спяваў на сцэне з каляднай зоркай у руках.

Школьнікі прывезлі ў інтэрнат падарункі — мёд, варэнне, садавіну, міні-халадзільнікі, рэабілітацыйныя касцюмы, партатыўныя электракардыёграфы і тэлевізары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі