Мінчукі таксама патрабуюць прыбраць помнік Леніна
Актывісты міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) накіравалі заяву ў Міністэрства культуры Беларусі з патрабаваннем выключыць помнік Леніну ў Мінску са спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар аб'яднання Таццяна Шапуцька. Заява накіраваная ад імя Анастасіі Палажанкі, Анастасіі Лойкі і Аляксея Янушэўскага. Дакумент пададзены ў Мінкультуры 28 лістапада.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч негатыўна ставіцца да гэтай ініцыятывы. "Па-першае, трэба не накіроўваць лісты ў Міністэрства культуры, а ўнесці такую прапанову. І не ў Мінкультуры, а ў навукова-метадычную раду па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры. Па-другое, трэба ўлічваць, што помнік разам з будынкам Дома ўрада — гэта архітэктурны ансамбль. па-трэцяе, каб помнік знесці ці перамясціць, трэба адпаведная пастанова Савета міністраў", — сказаў А.Астаповіч.
БелаПАН.