Мінінфарм РБ абараняе расійскі рынак ад ЛГБТК-прадукцыі з Беларусі

Ігар Бузоўскі / sb.by, ілюстрацыйнае фота
Ігар Бузоўскі / sb.by, ілюстрацыйнае фота

Мінінфармацыі Беларусі папярэджвае выдаўцоў, каб яны не парушалі новы расійскі закон аб "прапагандзе ЛГБТ". Адпаведны ліст за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага публікуе "Салідарнасць".

У Расіі цяпер дзейнічае закон супраць "прапаганды ЛГБТ", які напрыканцы 2022 года падпісаў Уладзімір Пуцін. За "прапаганду" прысуджаюць вялізныя штрафы: 400 000 расійскіх рублёў (каля 12 400 беларускіх рублёў) для фізічных асобаў і да 5 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 155 000 беларускіх рублёў) — для юрыдычных асобаў. Таксама Раскамнагляд можа блакаваць рэсурсы, дзе на думку цэнзараў публікуюць такую інфармацыю.

Па версіі Бузоўскага, расійскія выдаўцы ЛГБТК-літаратуры прыдумалі, як пазбегнуць штрафаў. Яны плануюць працягваць сваю дзейнасць не ў Расіі, а ў сумежных дзяржавах. У тым ліку — і праз Беларусь, што намеснік міністра лічыць "пагрозай нацыянальным інтарэсам".

Чыноўнік папярэджвае адрасатаў ліста, каб тыя, даведаўшыся пра такія ініцыятывы расійскіх выдаўцоў, паведамлялі ў Мінінфарм "для аператыўнага рэагавання".

Мінінфарм РБ абараняе расійскі рынак ад ЛГБТК-прадукцыі з Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі