Мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло "Лакаматыў" — 5:4
3 снежня ў Яраслаўлі прайшоў чарговы матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай лігі.
Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў гасцях атрымаў перамогу над яраслаўскім "Лакаматывам" — 5: 4 (0:1, 2:1, 2:3).
Лік на 6-й хвіліне адкрыў Чычу, а на 26-й Шчыхура павялічыў адрыў дынамаўцаў — 2:0. Аднак ужо праз хвіліну Якаўлеў забіў першую шайбу ў браму "Дынама", на 36-й хвіліне Канькоў зраўняў лік. А на 42-й Лакціёнаў вывеў "Лакаматыў" наперад — 3:2.
Потым ініцыятыву зноў перахапілі дынамаўцы. На 45-й хвіліне Мацярухін зраўняў лік. А потым шайбы, якія забілі Шчыхура і Чычу, вывелі мінчукоў наперад. Шайба Канькова на 59-й хвіліне скараціла разрыў, аднак стала апошняй за гульню. Вынік — 5:4 на карысць "Дынама".
Наступны матч мінскі клуб правядзе 5 снежня супраць падольскага "Віцязя".
Фота з архіву сайта hcdinamo.by