Мінскае хакейнае “Дынама” працягнула пераможную серыю ў КХЛ (відэа)

14 снежня “Дынама” ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымала на лёдзе “Мінск-Арэны” казахстанскіх “барсаў”. У першым перыядзе гаспадары актыўна прэсавалі гасцей і забяспечылі сабе перавагу ў дзве шайбы — 2:0. У другім перыядзе госці закінулі шайбу ў браму гаспадароў — на перапынак каманды сыходзілі ўжо з лікам 2:1.

Трэці перыяд пачаўся непрыемнай для дынамаўцаў шайбай ад “Барыса” — і лік стаў 2:2. Аднак амаль адразу сітуацыя была выпраўленая і гаспадары выйшлі наперад, закінуўшы яшчэ тры шайбы. Вынік матчу — 5:2.

У мінскага “Дынама” шайбамі адзначыліся: Джонатан Чычу (дубль), Шарль Лінгле, Мэт Элісан і Аляксей Калюжны.

Дарэчы, клуб паставіў свой персанальны рэкорд — ён выйграе шэсць матчаў запар у чэмпіянаце КХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі