Мінскае “Юнацтва” прайграла фінскаму КіВа
Пяціразовы чэмпіён Беларусі мінскае “Юнацтва” прайграла ў таварыскім матчы фінскаму клубу КіВа. Матч адбыўся ў межах трэніровачнага збору ў фінскім горадзе Цікурыла, паведамляе БЕЛТА. 6-7 жніўня “Юнацтва” прыме ўдзел у турніры Marski Cup, які пройдзе ў горадзе Коўвала. У першы дзень беларуская каманда згуляе з камандай трэцяга фінскага дывізіёна “Куусанкоскі”.