Мінскае "Юнацтва" выйграла ў "Шахцёра" і стала чэмпіёнам Беларусі па хакеі
Мінскі хакейны клуб "Юнацтва"ў пятым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 3:2 (у авертайме).
Гэта чацвёртая перамога "Юнацтва" ў серыі сустрэч (4:1). Яна прынесла клубу званне чэмпіёна Беларусі.
Хакеісты "Юнацтва" першымі ў гісторыі беларускіх чэмпіянатаў заваявалі чэмпіёнскі тытул дзевяць разоў.
Дарэчы, беларускі чэмпіянат застаўся адзіным хакейным турнірам у свеце, які не перапыніла пандэмія каранавіруса. Аднак на трыбунах "Чыжоўка-Арэны" сёння было толькі 239 гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.