Мінская фабрыка выпусціла цукеркі з тэкстам пра сэксуальных школьніц

Мінская фабрыка выпусціла цукеркі з тэкстам пра сэксуальных школьніц

Мінская кандытарская фабрыка "Камунарка" выпусціла цукеркі з тэкстам пра сэксуальных школьніц на пакунку. Фотаздымак пачку цукерак пад назвай "Заодно" абнародаваў у сваім мікраблогу ў твітары вядомы спявак Вася Абломаў.

На ўпакоўцы выява дзвюх школьніцаў, за якімі цікуюць два мужчыны. А тэкст апісвае чэрвеньскую раніцу, калі незадаволеныя заспаныя мінакі сустракаюць школьнікаў, якія вяртаюцца з выпускнога вечара: "Наперадзе ідзе дзяўчына, сонечная такая, сэксуальная і смешная адначасова. Кароткая школьная сукенка, белы бант у валасах. Ідзе басанож, а ў руцэ, вядома, туфлі на высачэзных шпільках".

На сайце "Камунаркі" згаданыя цукеркі размешчаныя ў раздзеле "Навінкі".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі